Пажылая мінчанка выкінула з акна кватэры 11 тысяч рублёў

Жыхарка Мінска выкінула з акна свае рэчы, у тым ліку пакет, у якім знаходзілася больш за 11 тысяч рублёў. Пра гэта стала вядома са зводкі ГУУС Мінгарвыканкама.

05.12.2023 / 22:06

Фота ілюстрацыйнае

У міліцыю паступіў званок, што каля дома па вуліцы Ракасоўскага валяюцца рэчы. Пазней удалося ўстанавіць, што рэчы з акна кватэры выкінула 83-гадовая жыхарка.

Калі міліцыянеры пазванілі ў дзверы, іх ніхто не адчыняў. Трапіць у кватэру ўдалося толькі пры дапамозе сваякоў жанчыны. Яна прызналася, што сама выкінула рэчы, а прычыну свайго ўчынку растлумачыць не змагла.

Пажылая жанчына мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе, яе даставілі ў бальніцу. А грошы і іншыя выкінутыя рэчы перадалі яе сваякам.

Чытайце таксама:

У Бярозаўскім раёне аднагадовае дзіця атруцілася вадкасцю для вэйпаў

Работнік «Гомсельмаша» скончыў жыццё самагубствам на працы — Флагшток

Берасцеец знайшоў у лесе гранату і стаў інвалідам

Nashaniva.com