У Беларусі ўсплёск хворых на адзёр

Прычым большасць хворых на адзёр не былі прышчэпленымі.

06.12.2023 / 13:38

У краіне зарэгістравана больш за 140 выпадкаў адру ў 2023 годзе. Ад лістапада стаў адзначацца ўздым захворвання (ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў). Цяпер эпідэміялагічная сітуацыя назіраецца ў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях і Мінску, паведамляе Мінздароўя.

Дзеці ўзростам да 18 гадоў складаюць 48% (прычым больш за 40% гэта дзеці да аднаго года).

У Мінздароўі звяртаюць увагу на тое, што 74% хворых былі непрпышчэпленымі, а сярод хворых дзяцей практычна 90% — не прышчэпленыя (або не дасягнулі ўзросту вакцынацыі, або былі не прышчэпленымі з-за адмовы бацькоў).

У ведамстве зазначаюць, што вакцыны супраць адру валодаюць высокай эфектыўнасцю, і пасляўвядзення адной дозы вакцыны ў больш чым 95% прышчэпленых фармуецца доўгачасовая імунная абарона арганізму, пасля ўвядзення другой дозы эфектыўнасць дасягае практычна 100%.

Nashaniva.com