«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь

Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу самых папулярных кірункаў у расійскіх турыстаў на Новы год, расказаў радыёстанцыі «Говорит Москва» віцэ-прэзідэнт Альянсу турыстычных агенцтваў Расіі Аляксан Мкртчан. Ён адзначыў, што наша краіна лідзіруе ў топе з «велізарным адрывам».

06.12.2023 / 17:31

Стары замак у Гродне

Беларусь цікавая расіянам «тым, што яна знаходзіцца бліжэй за ўсё да Масквы і Пецярбурга з замежжа, можна сесці на аўтамабіль, на цягнік, шмат авіярэйсаў».

«Самае галоўнае, чаго расіянам не хапае — еўрапейскіх гарадоў. Заходняя Беларусь — Ліда, Гродна, уся гэтая чарада замкаў польска-літоўскай шляхты XVI—XVIII стагоддзяў, знакамітыя замкі ў Нясвіжы — усё гэта Беларусь можа расіянам даць», — адзначыў Мкртчан.

За Беларуссю ў рэйтынгу расійскіх упадабанняў знаходзяцца Грузія, Арменія, Казахстан і Узбекістан, што тлумачыцца адсутнасцю моўнага бар'ера. А сярод іншых напрамкаў вылучаюцца ААЭ, Тайланд і Турцыя. Раней Турцыю заўсёды апярэджваў Егіпет, але сёлета ён саступіў свае пазіцыі з-за канфлікту ў сектары Газа.

Чытайце таксама:

«Кайфова, калі прачынаешся кожны дзень у новай краіне». Беларус расказаў, ці цяжка працаваць на круізным лайнеры

Турыстаў у Беларусі меншае, нават расіяне знаходзяць новыя кірункі

«Расейцаў столькі, што Бялград пераўтвараецца ў нейкі Белгарад». Як жывуць беларусы ў Сербіі

Nashaniva.com