$12 мільёнаў за год! Сабаленка ў сусветным топе багатых спартсменак

Выданне Sportico апублікавала спіс спартсменак свету, якія ў 2023 годзе зарабілі найбольш грошай. У топ-10 рэйтынгу ўвайшлі адразу сем тэнісістак, сярод якіх і беларуска Арына Сабаленка.

06.12.2023 / 19:51

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange/Getty Images

25-гадовая Сабаленка займае ў рэйтынгу шостае месца, яе гадавы даход складае 12,2 млн даляраў, з іх 8,2 млн прызавых.

Першае месца ў рэйтынгу займае 19-гадовая амерыканская тэнісістка Коры Гаўф (22,7 млн даляраў, з іх 6,7 млн прызавых), пасля ідуць 22-гадовая полька, таксама тэнісістка Іга Свёнтэк (21,9 і 9,9 млн даляраў адпаведна), 20-гадовая сноўбардыстка з Кітая Эйлін Гу (20 млн і 27 тыс. даляраў), 21-гадовая брытанская тэнісістка Эма Радукану (16,2 млн і 238 тыс. даляраў), 26-гадовая японская тэнісістка Наомі Асака (15 млн даляраў без прызавых).

З 7 да 10 месца размясціліся 24-гадовая тэнісістка з Казахстана Алена Рыбакіна (9,5 і 6 млн даляраў), 29-гадовая амерыканская тэнісістка Джэсіка Пегула (9 і 6 млн даляраў), 26-гадовая гімнастка з ЗША Сімона Байлз (8,5 млн даляраў без прызавых) і 25-гадовая амерыканская гальфістка Нэлі Корда (7,9 і 1,4 млн даляраў).

Варта адзначыць, што аўтары дадзенага рэйтынгу выкарыстоўвалі для разлікаў даходы спартсменак да вылічэння падаткаў.

Чытайце таксама:

Трэнер першай ракеткі свету: WTA дапусціла памылку, дазволіўшы ўдзельнічаць у турнірах расіянкам і беларускам

Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

Nashaniva.com