Школьніца зладзіла страляніну ў школе ў расійскім Бранску і забіла сябе

Паводле папярэдняй інфармацыі РИА Новости, васьмікласніца параніла чатырох хлопчыкаў, забіла аднакласніцу і застрэліла сябе з драбавіка. 

07.12.2023 / 10:07

Здарэнне адбылося ў бранскай гімназіі №5.

Па даных «Базы», вучаніца 8 «А» класа адкрыла агонь падчас урока біялогіі. Яна паднялася на чацвёрты паверх, увайшла ў кабінет, і адкрыла страляніну. 

Дзяўчынка параніла чатырох хлопчыкаў, забіла 13-гадовую аднакласніцу, а потым і сябе. 

Прычыны інцыдэнту пакуль невядомыя.

Nashaniva.com