За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі
Раскрыты тэракт з падрывамі цягнікоў на БАМе, затрыманы беларус, паведамілі ў ФСБ, піша ТАСС. Мужчына нібыта дзейнічаў «пад кантролем спецслужбаў Украіны».
07.12.2023 / 14:04
ФСБ сцвярджае, што раскрыла падрыў цягнікоў у Паўночнамуйскім тунэлі ноччу з 29 на 30 лістапада. Па версіі следства, дывесію здзейсніў грамадзянін Беларусі, які дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спецслужбаў.
Падазраваны «атрымліваў указанні ад іншага грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Літве і дзейнічае пад кантролем украінскіх спецслужбаў», дадае ФСБ.
Выбуховыя прылады падазраваны забраў з тайніка, прывёз іх у Бурацію і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў, паведамляе ФСБ.
Затрыманы даў прызнальныя паказанні, ён дзейнічаў пад кантролем спецслужбаў Украіны, сцвярджаюць у ведамстве.
Уначы з 29 на 30 лістапада на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.
Пазней у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся яшчэ адзін састаў з грузам.
Была заведзена крымінальная справа за тэракт.
Чытайце таксама:
Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе