Пад Мінскам падраблялі стронгу
Суд Дзяржынскага раёна прысудзіў да штрафаў пяць чалавек за падробку стронгі.
07.12.2023 / 16:34
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Olena Bondarenko / vecteezy.com
Як паведамляе пракуратура Мінскай вобласці, 41-гадовы кіраўнік у маі 2022 года загадаў падначаленым пры вытворчасці кеты дадаць харчовую дабаўку «фарбавальнік пад ласось» і размясціць на вакуумнай упакоўцы этыкеткі «стронга вясёлкавая філе-кавалкі без скуры слабасалёная астуджаная».
У крамы паступіла больш за 10,7 тысячы ўпаковак такой «стронгі». Памер дадатковага даходу прадпрыемства пры продажы тавару перавысіў 11,2 тысячы рублёў.
У выніку кіраўнік аднаго са структурных падраздзяленняў прадпрыемства па перапрацоўцы і вытворчасці рыбы і морапрадуктаў атрымаў два штрафы (14,8 тысячы рублёў і 12,95 тысячы рублёў), а таксама пазбаўленне права займаць пэўныя пасады на 2,5 года. Яго прызналі вінаватым па артыкулах аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў і распаўсюдзе хлуслівай інфармацыі пра тавары. Чацвёра яго падначаленых аштрафаваныя на сумы ад 11,1 тысячы рублёў да 12,95 тысячы рублёў па артыкуле аб распаўсюдзе хлуслівай інфармацыі пра тавары.
Чытайце таксама:
Залатая смятана і дэфіцытны селядзец: па колькі беларускія прадукты прадаюць у Эміратах
Пад Мінскам прадаецца файны дом. Там ёсць сажалка са стронгай і сажалка з лілеямі
«Рыбу звычайна шкадуем». Асаблівасці рыбалкі па-беларуску
Пад Мінскам рыбу кету перафарбоўвалі ў «стронгу» і казалі, што так яшчэ лепш