Пачаўся беларуска-яўрэйскі анлайн-фестываль культурнай спадчыны

Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны з 7 да 15 снежня ладзіць беларуска-яўрэйскі фестываль, узяць удзел у якім анлайн можа кожны ахвотны з любога пункта свету.

07.12.2023 / 23:52

«Мы, як і раней, падрыхтавалі для вас цудоўныя праекты ў калабарацыі з найлепшымі крэатыўшчыкамі, артыстамі і экспертамі. А яшчэ мы запускаем наш фірмовы мерч! Хай кожны стане часткай нашай аб'яднаўчай ніткі, не заўсёды бачнай — але моцнай, як канат», — прэзентуюць фестываль ягоныя арганізатары.

Сярод мерапрыемстваў фестывалю:

Партнёрамі фестывалю пры правядзенні асобных мерапрыемстваў выступаюць ютуб-канал Мікіты Моніча, музей «Прастора Хаіма Суціна», Музей яўрэйскага народа ў Тэль-Авіве, Palina, выданне 34mag і іншыя.

«Падчас мінулых фестываляў мы надавалі ўвагу ханукальным стравам, адзначаючы, што фестываль праходзіць у дні свята. Але ўлічваючы ўсю разнастайнасць і багацце яўрэйскай кухні, настаў час раскрыць і іншыя кулінарныя традыцыі.

У гэтым годзе, разам з кандытарскай DaMaster, мы падрыхтавалі два класічныя ашкеназскія яўрэйскія дэсерты — бабку і ругелах. Гэтыя прысмакі былі вельмі папулярныя ў беларускіх мястэчках. У рамках фестывалю вы можаце замовіць іх у падарунак сабе або блізкім да 15 снежня ў Мінску!» — згадваюць пра дадатковы бонус арганізатары.

Далучыцца да мерапрыемстваў фестывалю можна тут.

Чытайце таксама:

Латкес: як яўрэйская страва запазычыла назву ад беларускіх аладак. І нашмат даўжэйшая гісторыя

Пагромы на Беларусі. Хто за імі стаяў

Беларусы замежжа пра тое, што можна пераняць у іншых краін. Частка 1: Іспанія, Польшча, Ізраіль, Літва, Нідэрланды

«Сяброўка з сабою ўзяла сякеру. Ва ўсім будзем разбірацца, калі Ізраіль пераможа». Беларусы ў Ізраілі пра вайну вачыма мясцовых

Nashaniva.com