У Жодзіне кіроўца ўседарожніка збіў траіх чалавек на ходніках

Ён выехаў на сустрэчную з-за ўтварэння абледзянення на лабавым шкле.

08.12.2023 / 09:58

7 снежня каля 7 раніцы 65-гадовы кіроўца на Nissan X-Trail, рухаючыся з боку Смалявічаў у напрамку Барысава, учыніў наезд на пешаходаў: 41-гадовую жанчыну і двух мужчын, 61 і 42 гадоў. Яны рухаліся па пешаходнай дарожцы.

Ён выехаў на сустрэчную з-за ўтварэння абледзянення на лабавым шкле. Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені шпіталізаваныя, паведамляе абласное ДАІ.

Nashaniva.com