Пасля стральбы ў гімназіі ў Бранску затрымалі дырэктара і супрацоўніцу кампаніі, якая ахоўвала навучальную ўстанову

У гімназіі не былі ўстаноўлены і падключаны рамкі металадэтэктара.

08.12.2023 / 10:24

Пасля стральбы ў гімназіі ў Бранску затрымалі дырэктара і супрацоўніцу кампаніі, якая ахоўвала навучальную ўстанову Гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы ТАСС у сілавых органах.

Па дадзеных Baza, следчыя з Масквы правялі ператрусы ў офісе ТАА «Агенства Экскалібур», а таксама ў кватэры ў яе гендырэктара Сяргея Паддубнага. Супраць дырэктара і супрацоўніцы прыватнай ахоўнай арганізацыі заведзена справа аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

РІА Новости напісала, што ў гімназіі, дзе адбылася стральба, не былі ўстаноўлены і падключаны рамкі металадэтэктара.Рамка стаяла ва ўпаковачнай плёнцы і не была падключаная да сеткі.

На затрыманага напярэдадні бацьку школьніцы, якая ўсчала страляніну ў школе, завялі справу па артыкуле аб нядбайным захоўванні зброі.

7 снежня вучаніца восьмага класа бранскай гімназіі № 5 прынесла ў школу бацькаву стрэльбу, адкрыла агонь па аднакласніках, а затым наклала на сябе рукі. У выніку стральбы загінула адна дзяўчынка, пяць чалавек паранены. Паведамляецца, што ў яе быў канфлікт з аднакласніцай з-за хлопчыка. Яна і забіла дзяўчынку.

Чытайце таксама:

Школьніца ішла мэтанакіравана забіваць аднакласніцу з-за хлопчыка. Што вядома пра стральбу ў бранскай школе

Бацьку васьмікласніцы, што расстраляла школьнікаў у Бранску, затрымалі

Школьніца зладзіла страляніну ў школе ў расійскім Бранску і забіла сябе

Nashaniva.com