У Мінск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія
Як паведамляе турэцкая авіякампанія Southwind Airlines, з 15 снежня яна пачынае рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул — Мінск — Стамбул. Абяцаюць, што рэйс Мінск — Стамбул будзе доўжыцца 3 гадзіны 10 хвілін.
08.12.2023 / 16:21
Фота: Fabrizio Gandolfo/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
Білеты на рэйсы даступныя на сайце авіякампаніі і каштуюць ад 5 тысяч турэцкіх лір (172 даляры), у залежнасці ад тэрмінаў планаванага палёту.
Southwind Airlines — маладая турэцкая чартарная авіякампанія, якая была створана ў 2022 годзе для палётаў з Турцыі ў Расію. У кампаніі 14 самалётаў Airbus і Boeing, яна выконвае палёты ў Расію, Ізраіль, Германію і Швейцарыю.
Усе рэйсы з Турцыі выконваюцца з Антальі.
Шмат гадоў з Мінска ў Турцыю лётала авіякампанія Turkish Airlines. Але ў лютым 2022 года яна часова прыпыніла рэйсы, ды так з той пары і не аднавіла іх.
«Белавія» лётае ў Стамбул з ліпеня 1996 года.
Чытайце таксама:
Самалёт «Белавія», які ляцеў у Стамбул, вымушана сеў у Астрахані
Як самастойна спланаваць авіяпадарожжа і не прагадаць? Беларусы падзяліліся лайфхакамі
Розніца — да 2000 рублёў. Параўноўваем цэны на пералёты з Мінска і суседніх сталіц