Памёр Вадзім Александровіч

7 снежня памёр журналіст Вадзім Александровіч, паведамілі ў сацсетках.

08.12.2023 / 20:46

Вадзім Александровіч шмат гадоў працаваў у газеце «Белорусы и рынок».

Заўсёды займаў актыўную грамадскую пазіцыю: у канцы 1980-х браў удзел у дзейнасці «Талакі» і Беларускага Народнага Фронту, пасля неаднаразова затрымліваўся, сядзеў на сутках, трымаў галадоўкі.

Прычынай яго смерці, па нашых звестках, стаў інфаркт.

Развітанне з Вадзімам Александровічам адбудзецца заўтра ў 12.00 у зале крэматорыя на Паўночных могілках.

Чытайце таксама:

Памерла Людміла Бржазоўская

Памёр Алесь Мацулевіч

Памёр музыкант Юрый Міхайлаў

Nashaniva.com