БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Беларус знайшоў у сябе дома чэшскі пісталет стогадовай даўніны

8.12.2023 / 22:40

Nashaniva.com

Жыхар Баранавічаў падчас рамонту свайго дома знайшоў схованку-скрынку на драўлянай бэльцы перакрыцця. Усярэдзіне быў пісталет з патронамі, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Аказалася, што мужчына знайшоў пісталет Česka Zbrojovka (ČZ) мадэлі 1924, які вырабляўся ў міжваеннай Чэхаславакіі. Пры гэтым і пісталет, і чатыры з сямі патронаў да яго былі яшчэ прыдатныя для стральбы.

Як адзначаюць эксперты, гэты пісталет ствараўся галоўным чынам для ўзбраення чэхаславацкай паліцыі, службаў бяспекі і аховы, а таксама для продажу. Да 1939 года зброя фізічным асобам прадавалася ў гэтай краіне свабодна. 

Чытайце таксама:

Работнікам Міністэрства юстыцыі ўручылі пісталеты ФОТАФАКТ

Пасля стральбы ў гімназіі ў Бранску затрымалі дырэктара і супрацоўніцу кампаніі, якая ахоўвала навучальную ўстанову

Інкасатараў збіраюцца выкарыстоўваць у контртэрарыстычных аперацыях

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула