У Мінску запалілі галоўную ялінку

Вакол галоўнай ялінкі, што на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, зрабілі казачны гарадок. 

10.12.2023 / 18:29

Фота тут і далей: БелТА

Навагоднія агні на галоўнай ялінцы краіны запалілі ўвечары 10 снежня.

Усяго сталіцу ўпрыгожаць 27 ялінак. Колерамі ёлачных упрыгожванняў ў гэтым годзе выбраны чырвоны, зялёны, сіні, залаты, сярэбраны і белы, піша БелТА.

На пляцоўцы ля Палаца спорту з 16 снежня адкрыецца выстава «Ялінкі нашага горада». Па 24 снежня тут пройдуць прэзентацыі крэатыўных дрэў, якія прыдумалі адміністрацыі раёнаў сумесна з прадпрыемствамі. Найлепшую ялінку вызначаць па выніках анлайн-галасавання.

Nashaniva.com