У Барысаве сабакі накінуліся на школьнікаў на дзіцячай пляцоўцы
Работнікам аховы давялося жывёл прыстрэліць
11.12.2023 / 10:41
Ілюстрацыйнае фота
Пяцёра дзяцей каталіся з горкі паблізу мясцовага завода. Пачуўшы дзіцячы крык, сабакі, што прабягалі міма, сталі на іх кідацца, паведамляе kraj.by.
Старэйшыя школьнікі паспелі падняцца на горку, а меншых дзяцей атакавалі жывёлы: адна з сабак схапіла 13-гадовага хлопчыка за рукаў і пракусіла куртку.
На месца здарэння прыбыў нарад Барысаўскага аддзела аховы і брыгада па адлове жывёл.
Сабакі паводзілі сябе настолькі агрэсіўна, што сталі кідацца і на супрацоўнікаў. Каб больш ніхто не пацярпеў, ахоўнікі выкарысталі табельную зброю.
Чытайце таксама:
Сабака гуляў без гаспадыні і пакусаў дзяўчынку. Суд прысудзіў 7000 рублёў кампенсацыі
Што адбываецца ў Кабаках пасля самагубства стваральніка прытулку для жывёл
У Смаргоні мужчына на вачах у людзей зарэзаў сабаку. Што вырашыў суд