Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень

Вызваліўся з калоніі Генадзь Смірноў.

11.12.2023 / 10:59

У судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса).

У выніку Генадзя асудзілі да 2,5 года калоніі, а Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».

Генадзя некалькі разоў у калоніі змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ў ПКТ.

Свой тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17, адкуль 9 снежня выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Экс-палітвязня Аляксея Галоўкіна эвакуявалі з Беларусі

Выйшаў на волю гомельскі актывіст Васіль Палякоў

Палітвязень Павел Бабчанок выйшаў на волю

Выйшаў на волю Андрэй Мацонак

Nashaniva.com