Выйшаў на волю экс-супрацоўнік «Беларуснафты»

Ён правёў за кратамі два з паловай гады. 

11.12.2023 / 12:49

Міхаіл Лапенас быў затрыманы 12 мая 2021 года за ўдзел у закрытым чаце прадпрыемства «Вольнае панства», піша «Вясна».

Згодна з матэрыяламі следства, Міхаіл у закрытым карпаратыўным чаце «з матываў палітычнай варожасці заклікаў удзельнікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, абразіў Юрыя Караева і Аляксандра Лукашэнку».

Сведкам па справе праходзіў былы супрацоўнік «Беларуснафты», які і стварыў гэты чат. Ён расказаў, што гэты чат быў створаны выключна для працоўных абмеркаванняў, але пасля выбараў ягоныя ўдзельнікі пачалі пісаць там «пра палітыку».

16 снежня 2021 года нафтавіка асудзілі паводле трох крымінальных артыкулаў да трох гадоў калоніі. Тэрмін мужчына адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 9 снежня ён выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень

Выйшаў на волю гомельскі актывіст Васіль Палякоў

Выйшаў на волю Андрэй Мацонак

Nashaniva.com