Сваякі Андрэя Пачобута баяцца, што сітуацыя з пазбаўленнем яго перадач і спатканняў можа захавацца да 2028 года
Журналіст Андрэй Пачобут за кратамі з сакавіка 2021 года. Навін ад палітвязня мала і яны ў цэлым змрочныя, напісалі ягоныя сваякі ў сацсетках.
11.12.2023 / 13:54
Андрэй Пачобут у судзе. Фота: БелТА
Нядаўна супраць Андрэя склалі два пратаколы — у пакаранне яго пазбавілі перадачы і спаткання. Агулам ад пачатку адбыцця тэрміну ў Пачобута ўвогуле не было ні сустрэч, ні перадач, піша Радыё Свабода.
Сваякі журналіста мяркуюць, што такая тэндэнцыя можа захавацца да моманту яго вызвалення, як мінімум да лютага 2028 года.
Аднак блізкія Пачобута таксама адзначаюць, што ён не страціў раўнавагі, спакойнага настрою, заўсёды цікавіцца ўсімі сваімі сябрамі і калегамі і перадае прывітанні.
Андрэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года ў Гродне. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га яго абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У 2023-м вынеслі прысуд — 8 гадоў калоніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязня перавялі ў наваполацкую калонію № 1.
Чытайце таксама:
Андрэй Пачобут знаходзіцца ў ШІЗА і не атрымлівае неабходных лекаў