Цэны на квіткі з Польшчы ў Беларусь выраслі ў 2-3 разы. Колькі каштуе з'ездзіць на навагоднія святы
11.12.2023 / 16:54
Квіткі на многія рэйсы з Варшавы ў беларускія гарады ўжо распрададзеныя, а на тыя, што засталіся, перавозчыкі ўзвінцілі цэны ў некалькі разоў.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»
Мінск-Варшава-Мінск
Цэны на квіткі з Мінска да Варшавы блізкія да стандартных. За выключэннем 2 студзеня, калі цана пачынаецца з 200 рублёў.
У адваротным кірунку, з Варшавы да Мінска, звычайна можна дабрацца за 110-140 рублёў. Квіткі па такіх цэнах дасяжныя і на выезд 12 снежня. Але з набліжэннем Калядаў і Новага года тарыф пачынае расці. Квіткі на пятніцу 15 снежня засталіся толькі па 200 рублёў з чалавека. На некаторыя іншыя перадсвяточныя дні — па 250 рублёў з чалавека ў адзін бок.
Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by
Але і гэта не так шмат у параўнанні з квіткамі па 350 рублёў.
Гродна-Варшава-Гродна
З Гродна да Варшавы ў канцы снежня можна даехаць за 100-110 рублёў. Гэта звычайная цана.
Але з адваротным маршрутам няпростая сітуацыя. Напрыклад, набыць квіткі на сайце перавозчыка з выездам з Варшавы на 21-23 снежня наогул немагчыма, бо яны ўсе распрададзеныя.
Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by
Засталося крыху квіткоў з Варшавы да Гродна з выездам вечарам 25 снежня. Цана — 340 рублёў з чалавека ў адзін бок. Такія самыя цэны і на 28 снежня.
А вось на студзень 2024 года квіткі з Варшавы да Гродна каштуюць ужо ад 100 рублёў.
Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by
Кратнае павышэнне цаны тлумачыцца ўзрослым попытам. На сайце перавозчыка пазначана, што гэта вымушаная мера, якая дазваляе прыцягнуць больш транспарту, каб месцаў хапіла большай колькасці пасажыраў.
Чытайце таксама:
Колькі цяпер займае праходжанне мяжы? Беларусы пра паездкі ў ЕС на аўтобусах і аўто
У Варшаве здаюць кватэру плошчай усяго 9 м². Вось як гэта выглядае