Гродзенка пакатала дзіця на цюбінгу, прывязаным да машыны. Ёй занялася міліцыя
Жыхарка Гродна пакатала дзіця на цюбінгу, прывязаным да машыны, і выклала відэа ў тыкток. Але скончылася гэта для яе кепска, бо на матэрыял звярнула ўвагу ДАІ.
11.12.2023 / 17:37
Скрыншот з відэа
10 снежня ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя аб парушэнні ПДР кіроўцам аўтамабіля Nissan. У горадзе Гродне, на вуліцы Карскага, жанчына вырашыла пракаціць дзіця незвычайным чынам. Дзяржаўтаінспекцыя не пакінула гэтага без увагі і правяла праверку. Парушальніцай аказалася 39-гадовая жыхарка Гродзенскай вобласці», — паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя.
Паведамляецца, што жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў, сваю віну яна прызнала.
Аналагічны выпадак, і з тым самым вынікам, нядаўна быў зафіксаваны ў Магілёве.
Чытайце таксама:
Магілёвец пракаціў сына на цюбінгу, прывязаўшы яго да машыны. Ці можна так рабіць?