Беларускі саюз мастакоў ліквідаваў суполку «Пагоня»

Творчая суполка «Пагоня», якая існавала ў межах Беларускага саюза мастакоў, ліквідаваная, паведаміла Радыё Свабода на падставе інфармацыі, атрыманай ад агенцтва «Позірк».

11.12.2023 / 23:09

«Вядома, што гэтае рашэнне было прынята на патрабаванне Міністэрства культуры», — адзначыла крыніца.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, раней з саюза выключылі палітзняволенага Генадзя Драздова, які ўзначальваў суполку з 2011 па 2016 год.

Аб’яднанне было створана 33 гады таму, у 1990 годзе. Яго мэтамі называлася «развіццё нацыянальнага мастацтва, зберажэнне і памнажэнне мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны дзеля абуджэння нацыянальнай самасвядомасці народа».

У 2016 годзе, калі суполка адзначала 25 гадоў існавання, паведамлялі, што ў яе шэрагах было больш за 50 мастакоў. З ініцыятывы чыноўнікаў працы чальцоў суполкі неаднаразова здымаліся з выстаў.

Чытайце таксама:

Старшыня Саюза мастакоў расказаў, колькі творцаў з'ехала і чаму не зрабілі выставы пра падзеі 2020 года

«Ён ведаў, як пад носам у КДБ стварыць штаб нацыянальнага адраджэння»

У Вільні пакажуць фільм «Апошнія дні Алеся Пушкіна»

Nashaniva.com