Па ўсёй краіне адбываецца хваля ператрусаў у назіральнікаў за выбарамі-2020 

Як стала вядома «Вясне», цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адыбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

12.12.2023 / 12:52

У людзей правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». З імі таксама запісваюць адмысловыя відэа.

У канцы лістапада масавыя ператрусы па ўсёй краіне прайшлі ў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і іх сваякоў. СК паведаміў, што падазраванымі па справе праходзяць больш за сто чалавек.

 25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы Адзіны дзень галасавання — выбары ў саветы дэпутатаў розных узроўняў. 

Улады неаднойчы падкрэслівалі, што выбары павінны прайсці «зладжана і арганізавана». Асобая роля ў гэтым адведзена сілавікам. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, у краіне заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

У Магілёве сілавікі два дні ладзілі ператрусы

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Пракоп'еў з нагоды чарады ператрусаў: Істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Nashaniva.com