Дарадца прэзідэнта Літвы выступіў за ўніфікацыю абмежавальных мер для беларусаў і расіян

Офіс прэзідэнта працягвае прытрымлівацца пазіцыі, што Літва павінна ўніфікаваць абмежавальныя меры для беларусаў і расіян. На думку галоўнага дарадцы прэзідэнта Кястуціса Будрыса, гэта дасць інстытутам краіны больш інструментаў для праверкі замежнікаў, што прыяжджаюць, і скароціць іх бескантрольнае перамяшчэнне, піша Delfi.lt.

12.12.2023 / 14:17

Акрамя таго, як кажа К.Будрыс, дзеючая працэдура выдачы дазволаў беларусам на пражыванне ў Літве недасканалая.

Дарадца падкрэслівае, што Літва павінна ўжываць да беларусаў тыя ж прававыя інструменты, якія ўжо прымяняюцца да грамадзян Расіі.

«Гэта неабходна для таго, каб даць інстытутам на мяжы інструменты для больш дбайнай праверкі і ацэнкі, каб паменшыць магчымасць бескантрольнага прыбыцця сюды», — у аўторак сказаў К.Будрыс.

«У нас скажоная, сімуліруемая сістэма — з аднаго боку, мы не выдаем візы грамадзянам Беларусі, але іх выдаюць суседнія краіны, і на падставе гэтых віз мы выдаем від на жыхарства ў Літве. (…) Ёсць шмат аспектаў, якія мы спрабуем замяць, і адказ вельмі зразумелы — калі існуюць правераныя меры, якія працуюць супраць расійскіх грамадзян і забяспечваюць і павышаюць нашу бяспеку, чаму б не ўжыць іх тут?», — задаў рытарычнае пытанне дарадца прэзідэнта.

К.Будрыс таксама падкрэсліў, што высновы Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, на падставе якіх цяпер у Сейме ініцыююцца папраўкі да законаў, якія тычацца абмежавальных мер для беларусаў, з'яўляюцца фактычнай ацэнкай сітуацыі і павінны не падвяргацца сумневу з боку палітыкаў.

Чытайце таксама:

«Неабходная больш глыбокая дыскусія» — прэм'ер Літвы пра ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расіян

У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне

«Гэты працэс мусіць вітацца ў Літве». Ліцвінізм: погляд з Вільні

Nashaniva.com