У выніку пажару на мазырскім НПЗ загінуў чалавек

Падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі ўзгаранне на тэрыторыі Мазырскага НПЗ.

13.12.2023 / 09:28

У выніку разгерметызацыі рэактарнага блока камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў адбыўся выхад вуглевадародзмяшчальнай сумесі з наступным узгараннем, паведамляе МНС

 На адзнацы 34 метры на верхнім ярусе ўстаноўкі знойдзены загінулы работнік прадпрыемства.

Прычына і абставіны інцыдэнту высвятляюцца.

Фота: МНС

Nashaniva.com