Калі вы шукаеце фон для алдовых фота — вам сюды

Фабрыка «Віцебскія дываны» адкрыла залу гісторыі прадпрыемства. Паглядзелі, што там ёсць.

13.12.2023 / 20:52

Фота: тэлеграм-канал прадпрыемства

У зале гісторыі выстаўлены дываны і архіўныя дакументы, звазаныя з гісторыей прадпрыемства. Разыначкай экспазіцыі стаў аблічбаваны архіў падзячных кніг і фота знакамітых гасцей: Якуба Коласа, Юрыя Гагарына і Пятра Клімука.

Наведвальнікі выставачнай залы змогуць даведацца, як ткаліся дываны ў розны час і якія вырабы карысталіся асаблівай папулярнасцю ў савецкіх грамадзян.

Фота: тэлеграм-канал прадпрыемства

Пакуль наведаць экспазіцыю можна толькі ў межах экскурсіі па прадпрыемстве. 

Завод «Віцебскія дываны» заснаваны ў 1947 годзе на базе льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», якая ў сваю чаргу была пабудавана ў 1900 годзе бельгійскімі акцыянерамі. Статус адкрытага акцыянернага таварыства прадпрыемства атрымала ў 1994 годзе падчас рэарганізацыі.

Кацярына Гардзеева