Ухілісту з Лунінеччыны далі гіганцкі штраф

Справу разглядалі на адкрытым пасяджэнні ў актавай зале аграрнага каледжа.

14.12.2023 / 11:56

Фота: пракуратура Лунінецкага раёна

26 мая 26-гадовы хлопец быў выкліканы ў ваенкамат, дзе пад подпіс атрымаў позву з патрабаваннем з'явіцца 31 мая для адпраўкі ў войска. Аднак у пазначаны тэрмін не прыйшоў, паведамляе пракуратура.

Падчас следства малады чалавек прызнаў віну і раскаяўся, патлумачыўшы, што не ўсведамляў проціпраўнасць сваіх дзеянняў.

Тым не менш на падставе ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве) суд прызначыў штраф 300 базавых велічынь (11 100 рублёў).

Nashaniva.com