Пуцін назваў Адэсу «рускім горадам»

Сёння кіраўнік Расіі праводзіць прэс-канферэнцыю.

14.12.2023 / 12:58

Праваслаўны сабор у Адэсе, пашкоджаны ў выніку расійскіх абстрэлаў

Уладзімір Пуцін падчас падвядзення вынікаў года падкрэсліў, што, нягледзячы на «трагедыю», рускія і ўкраінцы «ў аснове сваёй адзіны народ», а тое, што цяпер адбываецца, параўнальна з грамадзянскай вайной, піша РБК.

«Адэса — наогул рускі горад, мы ж ведаем пра гэта», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле ягоных слоў, пасля распаду СССР была «ўсялякая гістарычная лухта», з чым «мы змірыліся».

Нягледзячы на тое, што Адэса — «рускі горад», сёння ноччу горад і вобласць былі абстраляныя расейцамі. У выніку абстрэлаў загарэлася некалькі будынкаў, больш за 10 чалавек пацярпела.

Nashaniva.com