Пуцін фактычна прызнаў, што палюе на апазіцыянераў у Расіі

Шчырую і гучную заяву прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зрабіў мімаходам, сярод іншага, адказваючы на пытанне пра зняволеную ў Расіі журналістку.

14.12.2023 / 14:45

Галоўны апазіцыянер Расіі Аляксей Навальны, зняволены на 19 год калоніі

Пуціна спыталі пра журналістку і аўтарку канала «Пякельныя бабкі» Аляксандру Баязітаву, якая атрымала 5 гадоў калоніі па справе аб «вымаганні» ў топ-менеджара Прамсувязьбанка (абвінавачанне прасіла 14 гадоў). Журналіст выдання Life назваў прысуд Баязітавай неадпаведным яе дзеянню, а яе пераслед — «паляваннем на ведзьмаў».

Пуцін з ім не пагадзіўся, бо Баязітава, паводле яго, не апазіцыянерка.

«Не перагінайце, якое паляванне на ведзьмаў? Што яна такога зрабіла? Яна што, буйная апазіцыйная дзяячка, каб на яе паляваць?» — сказаў Пуцін.

Nashaniva.com