На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы

На дарогах краіны, у тым ліку ў Мінску, будзе слізка.

14.12.2023 / 15:19

Фота: krugloe.by

15 снежня надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная вільготная паветраная маса з Балтыкі.

Месцамі, а ноччу па паўночным усходзе на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег.

Ноччу складзе ад -1°C па захадзе да -10°C па паўночным усходзе Беларусі, максімальная днём -5..+ 1°С.

У Мінску ўначы чакаецца -4..-6°С, удзень -1..-3°С.

Nashaniva.com