У Шчучыне пенсіянерка паліла галлё і спаліла дом суседзяў. Ёй прысудзілі не надта вялікі штраф

Жанчыну судзілі за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры.

14.12.2023 / 16:22

Здарэнне адбылося ў маі. 60-гадовая жанчына ў двары свайго дома спальвала галінкі дрэваў.

Яна пакінула без нагляду вогнішча, што прывяло да пажару паведамляе newgrodno.by.

Суд Шчучынскага раёна вырашыў пакараць яе штрафам 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Nashaniva.com