Ціханоўская выступіла ў літоўскім Сейме па пытаннях ДНЖ і «ліцвінізму»
Святлана Ціханоўская 14 снежня выступіла перад Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма, падняўшы праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы.
14.12.2023 / 17:42
Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская заклікала дэпутатаў падтрымаць у Сейме закон аб працягу тэрміну дзеяння дазволаў на жыхарства для беларусаў да трох гадоў. Таксама яна папрасіла працягваць выдаваць беларусам ДНЖ і не ўраўноўваць іх з расіянамі ў абмежаваннях.
Асобна было закранута пытанне бяспекі і пагрозы для Літвы з боку беларускіх і расійскіх спецслужб, а таксама тэмы «ліцвінізму», якая пашыраецца ў літоўскіх медыя.
У выніку Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб працягу ДНЖ да трох гадоў, але рашэнне павінна прайсці праз Сейм. Таксама дамовіліся зрабіць супольную заяву па «ліцвінізму».
Чытайце таксама:
Радаслаў Сікорскі падзякаваў Ціханоўскай за віншаванне і назваў яе прэзідэнтам
Як у Беларусі могуць адбыцца перамены? Апазіцыя разглядае чатыры варыянты