Змены заканадаўства па выплаце бальнічных перанеслі на паўгода
12 снежня Савет Міністраў прыняў пастанову, з якой вынікае, што анансаваны на 1 студзеня 2024 года тэрмін рэалізацыі новага парадку прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах (бальнічным) пераносіцца на паўгода. Цяпер пачатак ягонага дзеяння прызначаны на 1 ліпеня 2024-га.
14.12.2023 / 20:48
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jose Colon Anadolu Agency via Getty Images
Перанос тэрміну, як паведамляецца, абумоўлены запытамі з боку прадпрыемстваў і арганізацый, якім неабходна апрабаваць праграмнае забеспячэння да новага парадку інфармацыйнага ўзаемадзеяння з тэрытарыяльнымі органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Акрамя таго, да закона далучаныя дадатковыя нормы рэгулявання парадку выплаты па бальнічных лістках, галоўная з якіх тычыцца прызначэння бальнічных тым людзям, якія працуюць па сумяшчальніцтве і не маюць асноўнага месца працы. Ім бальнічны будзе прызначацца па адным з месцаў працы па сумяшчальніцтве (па выбары работніка).
Пра асноўныя змены, якія прадугледжаныя законам у сферы налічэння бальнічных, мы пісалі раней:
Бальнічныя хутка будуць лічыць па-новаму. Каму заплацяць больш?
Чытайце таксама:
Беларуска расказала, як жыве на мінімалку і чаму згаджаецца на такую працу
Малады лагапед паказала свой заробак. Не ўсе паспачувалі: Мілыя, ведалі, куды ідзём