Зяленскі паведаміў, якія краіны падаюць Украіне новыя пакеты падтрымкі

Уначы 15 снежня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з Львова і паведаміў аб новых пакетах падтрымкі ад розных краін, піша «Украінская праўда».

15.12.2023 / 08:16

«Я вярнуўся ва Украіну, цяпер у Львове з рашэннем па Еўрасаюзе і іншымі рэчамі, якія ўзмоцняць супрацьпаветраную абарону. Пакетаў падтрымкі таксама будзе больш. Быў добры саміт з паўночнымі краінамі…», — сказаў ён.

«Моцныя рашэнні: Данія — пакет на мільярд даляраў для абароны неба, артылерыя, шмат чаго яшчэ. Нарвегія: новы пакет на больш за 400 мільёнаў даляраў, у прыватнасці СПА Фінляндыя таксама рыхтуе новы пакет. Ісландыя рыхтуе праграму доўгатэрміновай фінансавай падтрымкі — вельмі важкую. Швецыя — таксама новы пакет».

Таксама Зяленскі сказаў пра «моцныя заявы саміту», і што гэта «яшчэ адзін палітычны снарад, які набліжае перамогу».

Чытайце таксама:

Венгрыя заблакавала дапамогу ЕС Украіне на 50 мільярдаў еўра

Nashaniva.com