У Гродне міліцыя адшукала дзяцей, якія бавіліся на нёманскай крызе. Выявілася, што крыгі не было
Напярэдадні з'явілася відэа, як у Гродне дзеці выйшлі на лёд на Нёмане і скакалі на крызе, якая паспела адкалоцца ад берага. Цяпер міліцыя знайшла дзяцей і правяла з імі «прафілактычную гутарку».
15.12.2023 / 19:37
Міліцыя падкрэслівае, што пасля праведзенай праверкі «ўстанавіла ўсіх удзельнікаў відэа». «Прафілактычную гутарку» правялі не толькі з імі, але і з іх бацькамі.
Высветлілася, што дзевяць навучэнцаў 8-га класа пасля ўрокаў адправіліся да Нёмана, каб «пакідаць камяні ў ваду».
Што да крыгі, то выявілася, што яе ўвогуле не было. «Гэта была не крыга, а пясчаная водмель, прысыпаная снегам», — піша міліцыя.
Частка падлеткаў, маўляў, заўважыла побач гэтую водмель, якую назіральнікі прынялі за крыгу. А далей яны кідалі камяні ўжо адтуль, што і трапіла на відэа.
Чытайце таксама:
«Як ружы з сала». У Драздах знялі прыгожую прыродную з'яву
Дзеці закідалі снежкамі Вечны агонь пад Пецярбургам. Іх выдвараць з Расіі разам з бацькамі
Снег будзе пераходзіць у дождж. Надвор'е на сярэдзіну снежня