Выйшла новая кніга пра беларускі футбол часоў СССР

Сёлета ў беларускім футболе адзначаюцца дзве юбілейныя даты, якія прысвечаны поспехам мінскага «Дынама» ў чэмпіянатах СССР. У 1963 і 1983 гадах сталічныя футбалісты заваявалі бронзавыя ўзнагароды ўсесаюзнага першынства па футболе.

16.12.2023 / 13:38

Часткова падзеі тых ужо далёкіх гадоў знайшлі адлюстраванне ў новым выданні — «Усе матчы маскоўскай каманды ЦСКА і мінскай каманды «Дынама», піша football.by.

Успомніць усе сустрэчы армейцаў і дынамаўцаў з 1940 па 1991 гады і закліканы гэты праект. Акрамя саміх паядынкаў у выданні прасочваецца і лёсы футбалістаў, якія абаранялі колеры каманд, і трэнераў, якія кіравалі гэтымі калектывамі ў розныя перыяды футбольнай гісторыі.

Як маглі аўтары, аддалі ім даніну павагі за ўклад у развіццё айчыннага футбола, бо многія з іх яшчэ пры жыцці сталі легендамі.

Такі маштабны праект на постсавецкай прасторы ажыццявіўся дзякуючы адданаму заўзятару армейцаў, масквічу Аляксею Грыгор'еву і даследніку гісторыі беларускага футбола Аляксандру Томіну.

Два тамы, сямсот старонак, сотні рэдкіх фатаграфій, эксклюзіўная статыстыка і сканы футбольных праграм, усё гэта выканана ў якасным, паліграфічным афармленне, піша football.by.

Выданне можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72)

Nashaniva.com