Аўстрыя разблакавала санкцыі супраць Расіі. Але Украіны пайшла ёй на саступкі па банку Raiffeisen

Аўстрыя пагадзілася зняць блакіроўку 12-га пакета санкцый Еўразвяза супраць Расіі пасля таго, як Украіна выключыла яе банк Raiffeisen з пераліку міжнародных спонсараў вайны, піша «Еўрапейская праўда».

17.12.2023 / 11:12

Фота: GETTY IMAGES

Першым аб разблакаванні санкцыйнага пакета паведаміў брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк. Ён напісаў, што Вена «зняла сваю перасцярогу» і прыняцце пакета адбудзецца на наступным тыдні.

Reuters звярнуў увагу, што Нацыянальнае агенцтва Украіны па пытаннях перадухілення карупцыі прыбрала Raiffeisen з пераліку міжнародных спонсараў вайны на сваім сайце. Тое, што гэтая дамоўленасць была часткай кампрамісу Вены, пацвердзіў суразмоўца агенцтва ў ЕС.

У рашэнні саміту ЕС, апублікаваным у чацвер, 14 снежня, утрымлівалася фраза аб тым, што ЕС «вітае прыняцце» 12-га пакета санкцый супраць Расіі. Але пазней стала вядома, што юрыдычная дамоўленасць яшчэ не была дасягнутая, і яе блакавала Аўстрыя з-за абʼявы Raiffeisen міжнародным спонсарам вайны.

Raiffeisen зʼяўляецца адным з найважнейшых фінансавых каналаў, у якім расійскія бізнэсы ажыццяўляюць аперацыі ў далярах і еўра. Дзякуючы гэтаму банк атрымлівае вялізныя прыбыткі, з якіх у тым ліку фінансуе бюджэт краіны-агрэсара сваімі падаткамі.

Nashaniva.com