Памёр кінарэжысёр Атар Іаселіяні
«У нас гора. Пайшоў Атар Іаселіяні — вялікі кінарэжысёр, надзвычайны чалавек і мой найбліжэйшы сябар», — напісаў фотажурналіст Юрый Рост.
17.12.2023 / 13:48
Атар Іаселіяні. Фота: Юрый Рост / yuryrostvzglyad / Telegram
Атар Іаселіяні — савецкі, грузінскі і французскі рэжысёр пакалення шасцідзесятнікаў.
Нарадзіўся 2 лютага 1934 года ў Тыфлісе (цяпершні Тбілісі). Пасля школы паступіў на механіка-матэматычны факультэт МДУ, але кінуў вучобу дзеля ўступных выпрабаванняў у ВГІК.
Іаселіяні быў увасабленнем свабоды савецкай інтэлігенцыі.
За 40 гадоў сваёй дзейнасці рэжысёр зняў 12 поўнаметражных фільмаў, за якія атрымаў больш за 20 узнагарод. Сярод яго самых паспяховых работ: «Лістапад», «Жыў пеўчы дрозд» і «Паляванне на матылькоў».