Зʼявіліся фоты імаверных наступстваў атакі беспілотнікамі па расійскім аэрадроме Марозаўск
У сеціве зʼявіліся здымкі пашкоджанага самалёта, як сцвярджаецца, бамбавіка Су-34 на аэрадроме Марозаўск Растоўскай вобласці. Іншых пацверджанняў наступстваў атакі пакуль няма.
17.12.2023 / 14:41
Фота публікуе канал Спільнота monitor.
«На фота можна ўбачыць, што закрылкі, хутчэй за ўсё Су-34, пасечаныя паражальнымі элементамі. Калі паражальныя элементы патрапілі ў зону кабіны, то самалёту(ам) спатрэбіцца сурʼёзны рамонт», піша канал.
Губернатар рэгіёну Уладзіслаў Голубеў ранкам пацвердзіў, што прылёты былі. Сярод цэляў для ўдараў ён назваў і Марозаўск.
«Сёння раніцай сілы СПА адбілі масавую атаку беспілотнікаў самалётнага тыпу на тэрыторыю Растоўскай вобласці ў раёне Марозаўска і Каменска. Большая частка беспілотнікаў была знішчана. Ахвяр няма», — заявіў кіраўнік вобласці.