Бой паміж расійскімі вайскоўцамі і украінскай ДРГ ідзе на тэрыторыі Белгародскай вобласці 

Паволе тэлеграм-каналаў, стрэлы былі чутныя на мяжы вёскі Цярэбрана каля расійска-украінскай мяжы. Бой пачаўся каля 11 раніцы.

17.12.2023 / 14:54

«Паводле папярэдняй інфармацыі, на мяжы вёскі ідзе стралковы бой з праціўнікам. Усе профільныя ведамствы трымаюць сітуацыю на кантролі. Ёсць пашкоджанне лініі электраперадачы ў некалькіх вёсках, — паведаміў урад вобласці.

У Цярэбране жыве каля 200 чалавек.

Nashaniva.com