«Праслухоўка», якую знайшлі ў Валерыя Залужнага, не працавала — СБУ
18.12.2023 / 0:13
Служба бяспекі Украіны пацвердзіла, што ў адным з патэнцыйных месцаў дыслакацыі галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага знайшлі тэхнічнае прыстасаванне для праслухоўвання размоў, і адкрыла крымінальную вытворчасць па гэтым факце.
Валерый Залужны. Фота: AP
У паведамленні адзначаецца, што тэхніку знайшлі не беспасярэдне ў кабінеце Валерыя Залужнага, а ў адным з памяшканняў, якое магло ў будучыні выкарыстоўвацца для ягонай працы.
Паводле папярэдніх звестак, выяўленая прылада знаходзілася ў непрацоўным стане, аніякіх сродкаў назапашвання інфармацыі або сродкаў аддаленай перадачы аўдыязапісаў не выяўлена. Прыладу перадалі на экспертызу.
Чытайце таксама:
Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт
Следства разглядае чатыры версіі гібелі памочніка Залужнага
У Офісе прэзідэнта Украіны параілі не выносіць сітуацыю на фронце на публіку