Ёсць падазрэнне, што цягам наступных дзён снег цалкам сыдзе
Прагноз надвор'я на самыя кароткія дні ў годзе.
18.12.2023 / 11:40
Фота: БелТА
У аўторак надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплае вільготнае паветра з Атлантыкі.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак +2..+8°С. У Мінску цягам сутак +3..+5°С.
20-21 снежня ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы, і больш прахалодныя паветраныя масы паўночна-заходняга паходжання.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе 0..+6°С. У Мінску +2..+4°С.
У чацвер — мокры снег, дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -2..+4°С. У Мінску цягам сутак 0..+2°С.
Чытайце таксама:
Снег будзе пераходзіць у дождж. Надвор'е на сярэдзіну снежня
У Гродне міліцыя адшукала дзяцей, якія бавіліся на нёманскай крызе. Выявілася, што крыгі не было