Памёр малады танцор Пухляш з віруснага кліпа гурта Little Big
СМІ паведамляюць пра раптоўную смерць у Маскве танцора, шоўмена і акцёра Дзмітрыя Красілава. Яму было ўсяго 29 гадоў.
18.12.2023 / 19:29
Красілаў стаў вядомым пасля здымак у кліпе Uno гурта Little Big, пасля таго ён атрымаў мянушку Пухляш. Ён таксама здымаўся ў кліпе гурта Cream Soda.
Папярэдне, Дзмітрыю стала дрэнна ўчора, калі ён вяртаўся з працы. Сёння яго цела знайшлі ў ягонай кватэры без прыкмет жыцця. Яму было 29 гадоў.
Прычынай смерці, як паведамляюць «Известия», сталі праблемы з сэрцам.
Чытайце таксама:
Памёр кінарэжысёр Атар Іаселіяні
Памёр спявак Шымон Ісраэлі. Падчас Халакосту ён выжыў у гета ў Стоўбцах