Twitch дазволіў «мастацкую аголенасць». І пашкадаваў пра гэта ўжо праз два дні

Стрымінгавая платформа Twitch, якая змякчыла сваю палітыку ў дачыненні да сэксуальнага кантэнту, адмовілася ад новаўвядзення — платформу запоўніў паток аголенай натуры, згенераванай штучным інтэлектам, піша Бі-бі-сі.

19.12.2023 / 10:36

Рэпрадукцыя класічнай карціны Эдуарда Манэ «Сняданак на траве», напісанай у год паўстання Каліноўскага. Wikimedia Commons

У сераду кампанія абвясціла, што дазволіць «дарослы кантэнт», калі яго можна лічыць мастацкім.

Twitch тут жа захліснула хваля аголенай натуры, згенераванай штучным інтэлектам, і ў панядзелак генеральны дырэктар кампаніі Дэн Клэнсі абвясціў: «Памеркаваўшы, мы вырашылі, што зайшлі занадта далёка з гэтым змяненнем. Лічбавыя выявы аголенай натуры ўяўляюць сабой унікальную праблему — штучны інтэлект можа быць выкарыстаны для стварэння рэалістычных малюнкаў, і бывае цяжка адрозніць лічбавае мастацтва ад фатаграфіі».

Хоць у рамках новай палітыкі было размешчана нямала малюнкаў, якія не парушаюць правілаў Twitch, вялікая яго частка выклікала занепакоенасць супольнасці, і кампанія падзяляе гэтыя асцярогі, напісаў Клэнсі.

«У далейшым малюнак рэальнай ці выдуманай галізны не будзе дапускацца на Twitch, незалежна ад носьбіта. Гэта абмежаванне не распаўсюджваецца на гульні з рэйтынгам Mature (для дарослых)», — гаворыцца ў заяве.

На мінулым тыдні Twitch, які належыць кампаніі Amazon, выпусціў грунтоўнае абнаўленне палітыкі ў дачыненні да сэксуальнага кантэнту, дазволіўшы раней забароненыя выявы, у тым ліку:

Новыя правілы загадвалі стрымерам выразна пазначаць наяўнасць такога кантэнту ў сваіх стрымах, а карыстальнікам прапаноўвалася даць згоду на прагляд.

«Хоць мне хацелася б, каб мы маглі прадказаць такі зыход, частка нашай працы палягае ў тым, каб уносіць карэктывы ў інтарэсах супольнасці, — напісаў Клэнсі. — Я прыношу прабачэнні за блытаніну, якую выклікала гэта абнаўленне».

Чытайце таксама:

«Нясе пагрозу для ўсяго чалавецтва». Высветліліся падрабязнасці гучнага звальнення Альтмана з OpenAI

Тры беларускамоўныя стрымеры патрапілі ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077

На ютубе з'явіўся стрым смяшарыкаў, згенераваны нейрасеткай. Персанажы хочуць захапіць Польшчу і ўступіць у ПВК «Вагнер»

Nashaniva.com