Маляваныч выдае кнігу
На кнігу «Кропля ў космасе» Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), які вядзе тыкток у «Нашай Ніве», абвешчана перадзамова.
19.12.2023 / 12:04
«Вой-ёй-ёй…Дрыжыкі… Вось не думаў стаць п і с ь — п і с ь — м е н н і к а м у свае 100 гадоў. Хі-хі…Гонар мяне так і распірае… Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню?
А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю?
Даведаецеся пра гэта і яшчэ пра шмат што, прачытаўшы казку «Кропля ў космасе».
Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё — гэта цуд! Як добрая казка!», — напісаў Аляксандр Ждановіч у фэйсбуку.
Кніга ў мяккай вокладцы
24 старонкі
памер 168 х 240 мм
тоўстая папера.
Планаваная дата друку і дастаўкі: люты 2024 г.
Як падтрымаць выхад кнігі?
Замовіць праз старонку выдавецтва па Польшчы альбо самавывазам у Варшаве (al. Jerozolimskie 53).
Іншыя краіны: дастава па ўсім свеце. Напішыце нам ліст, калі ласка: biuro@slowianka.edu.pl. Кошт дастаўкі — ад 26 злотых (6) поштаю па краінах Еўрасаюза.
Аплата на польскі банкавы рахунак.
Чытайце таксама:
Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць
Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча
Некалі Маляваныча звольнілі за выказванні пра палітыку. Але аднаму акцёру тэатра гэта не перашкаджае