Стаў вядомы першы імаверны спойлер Пуціна на выбарах прэзідэнта Расіі
Зʼезд ЛДПР вылучыў кандыдатам у прэзідэнты Расіі 55-гадовага старшыню партыі Леаніда Слуцкага.
19.12.2023 / 14:09
Як перадаюць расійскія СМІ, за яго прагаласавалі 106 са 108 дэлегатаў, прысутных на зʼездзе.
Слуцкі стаў шырока вядомы праз сэксуальны скандал. У лютым 2018 года карэспандэнтка Рускай службы BBC Фарыда Рустамава, прадзюсарка тэлеканала «Дождж» Дарʼя Жук і журналістка RTVi Кацярына Катрыкадзэ абвінавацілі Леаніда Слуцкага ў сэксуальных дамаганнях.
ФБК выпусціў пра Слуцкага расследаванне, у якім абвінаваціў таго ў карупцыі.
Выбары прэзідэнта Расіі пройдуць 17 сакавіка 2024 года.