Сацсетка BeReal выбрала «найжывейшае фота»

У кастрычніку сацсетка BeReal папрасіла сваіх карыстальнікаў даслаць «найбольш дзікія, неапрацаваныя, агаломшаныя ці засмучаныя» фатаграфіі, якія яны размясцілі ў дадатку.

19.12.2023 / 14:35

Днямі абвясцілі пераможцу. Ёй стала амерыканка Аляксандра са штату Аёва. Жанчына падзялілася здымкамі, калі была на візіце ў гінеколага, які браў у яе мазок.

BeReal узнагародзіў Аляксандру грашовым прызам у памеры 5000 даляраў, а таксама падарыў 15 тысяч даляраў на адпачынак з трыма сябрамі за тое, што яе фота было размешчана на рэкламным шчыце на Таймс-сквер у Нью-Ёрку.

Nashaniva.com