У Магілёве жанчына вырашыла паглядзець на прыбіранне снегу — і трапіла ў бальніцу

Здарэнне адбылося сёння апоўдні каля шматпавярховіка на вуліцы Грышына.

19.12.2023 / 14:54

Фота: МНС

Сёння там ад снегу ачышчалі дах. 53-гадовая жанчына выйшла паглядзець.

У гэты час з даху звалілася снежная маса з ледзяшамі, у выніку жанчына атрымала траўмы, паведамляе МНС.

Яе шпіталізавалі.

Нагадаем, што ўчора ў Віцебску ў выніку падзення снежнай глыбы загінула жанчына.

Чытайце таксама:

У Віцебску жанчыну забіла снегам, які ўпаў з даху

У Гомелі ад глыбы лёду з даху пацярпела дзяўчына

Nashaniva.com