Шайгу распавёў, як Расія павялічыць сваю армію
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў пра планы давесці колькасць вайскоўцаў у расійскай арміі да 1,5 млн чалавек.
19.12.2023 / 15:13
«Суразмерна знешнім пагрозам колькасць Узброеных Сіл у далейшым будзе даведзена да паўтара мільёна вайскоўцаў», — сказаў ён.
У гэтым годзе Расія павялічыла колькасць вайскоўцаў да 1,15 млн чалавек.
Са снежня 2023 года пачалося павелічэнне арміі да наступнага ўзроўню ў 1,32 млн чалавек. Колькасць кантрактнікаў да канца наступнага года павінна вырасці да 745 тысяч чалавек.
Таксама ён сказаў, што баявы досвед ужо атрымалі больш за 650 тысяч вайскоўцаў.