Улады пагражаюць Святлане Алексіевіч забраць яе мінскую кватэру

Пра тое, што сілавікі пагражаюць Святлане Алексіевіч забраць яе мінскую кватэру, якую яна купіла на грошы ад Нобелеўскай прэміі ў доме Чыжа ў Мінску, паведаміла Святлана Ціханоўская.

20.12.2023 / 08:17

 

The world-famous Belarusian author & @NobelPrize winner Sviatlana #Alexievich has already been forced into exile. Now the regime is threatening to take away her Minsk apartment in another act of revenge. The same flat where European diplomats came together to protect her in 2020. pic.twitter.com/FymFKkVT8P

— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) December 19, 2023

«Сусветна вядомая беларуская пісьменніца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ужо была вымушаная адправіцца ў выгнанне. Цяпер рэжым пагражае адабраць у яе мінскую кватэру ў якасці чарговага акту помсты. Тую самую кватэру, дзе еўрапейскія дыпламаты сабраліся, каб абараніць яе ў 2020 годзе», — напісала яна ў X. 

Святлана Алексіевіч пасля прэзідэнцкіх выбараў увайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады ў 2020 годзе і зазнала ціск уладаў. Каб абараніць Алексіевіч ад ператрусу і затрымання, да яе ў кватэру прыехалі дыпламаты розных краін. У верасні 2020 года яна была выехала з Беларусі. Спачатку яна казала, што паехала ў Берлін на запрашэнне Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Але пасля каментавала, што вернецца дадаому толькі пасля змены ўлады ў Беларусі.

Nashaniva.com