27-гадовую мінчанку падазраюць у публікацыі 86 порнаролікаў

Дапамагаў у стварэнні відэакантэнту муж.

20.12.2023 / 09:58

Паводле звестак следства, 27-гадовая дзяўчына вырашыла зарабіць і зарэгістравалася на сайтах, якія спецыялізуюцца на размяшчэнні парнаграфічных відэаролікаў, паведамляе СК.

Муж дзяўчыны дапамог ёй арганізаваць «працоўнае месца» ў кватэры.

Дзяўчына штотыдзень выходзіла ў прамыя анлайн-трансляцыі і рэгулярна абнаўляла непрыстойны кантэнт. За тры гады яна зняла 86 ролікаў парнаграфічнага характару.

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com